Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

За кулісамі ЦТ: у чыіх руках знаходзяцца лёсы абітурыентаў?

Дата: 20 апреля 2017 в 18:29
Автор: Пешкун И. М.
457 просмотров

«Вашы машыны ацанілі маё дзіця няправільна!», «Чаму такі нізкі вынік? Напэўна, адбыўся нейкі тэхнічны збой?», «Заданні на цэнтралізаваным тэсціраванні выходзяць за рамкі школьнай праграмы! Яны некарэктныя. Ім бракуе творчасці!» Якія толькі абвінавачанні ні гучалі ў адрас Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў за гады правядзення ў нашай краіне ЦТ. Натуральна, што самы гарачы час для ўсіх супрацоўнікаў інстытута — чэрвень — пачатак ліпеня, калі з'яўляюцца першыя вынікі ЦТ. У сеціве тут жа распачынаюцца спробы іх аналізаваць, прычым кожны трактуе на свой капыл. У інстытут тэлефануюць абураныя бацькі, не згодныя з баламі, што атрымала дзіця. Асабліва калі рэпетытар даваў сям'і самыя аптымістычныя прагнозы...

Каб зрабіць увесь працэс падрыхтоўкі і правядзення ЦТ (ад стварэння тэстаў да апрацоўкі вынікаў удзельнікаў экзамену) максімальна празрыстым, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) рэгулярна арганізуе семінары для педагогаў на сваёй базе. Прайшло ўжо каля двух дзясяткаў такіх сустрэч. Нядаўна яго гасцямі сталі спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага і Валожынскага райвыканкамаў і кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з гэтых раёнаў.

Прай­сці рэ­пе­ты­цый­нае тэс­ці­ра­ван­не, як кам­п'ю­тар­нае, так і бла­нач­нае, у Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­це кант­ро­лю ве­даў мож­на бу­дзе да кан­ца мая. Ін­струк­цыі абі­ту­ры­ен­там дае ін­жы­нер-пра­гра­міст Анд­рэй Гай­дук.

Тэсталогія — сур'ёзная навука

— Хачу адразу расставіць кропкі над «і»: усе размовы аб тым, што змест нашых тэстаў выходзіць за рамкі школьнай праграмы, не адпавядаюць рэчаіснасці. Яшчэ ніхто не змог гэта даказаць... Проста ў тым выпадку, калі спроба паступлення маладога чалавека аказваецца няўдалай, вельмі зручна абвінаваціць тэсты ў празмернай складанасці ці некарэктнасці. Мяркую, што асобным рэпетытарам, школьным настаўнікам і нават некаторым бацькам выгадна падтрымліваць гэтыя міфы: рэпетытары і настаўнікі, чыя прафесійная годнасць пацярпела, апраўдваюць такім чынам сябе, а бацькі — нізкую канкурэнтаздольнасць сваіх дзяцей, — падкрэслівае дырэктар РІКВ Мікалай ФЯСЬКОЎ. — У нас многія лічаць, што яны ведаюць, як можна зрабіць працэдуру тэсціравання больш дасканалай, некаторыя патрабуюць унясення кардынальных змяненняў або ў тэхналогію, або ў арганізацыю цэнтралізаванага тэсціравання, або ў змест тэстаў. Але часцей за ўсё іх прапановы вельмі далёкія ад разумення гэтага пытання, бо тэсталогія — сур'ёзная навука.

Паміж праграмай уступных іспытаў і тэстам знаходзіцца спецыфікацыя, якая фарміруе, так бы мовіць, касцяк будучага тэста. У спецыфікацыі, якая распрацоўваецца для кожнай дысцыпліны, падрабязна прапісана ўся структура будучага тэста: колькасць заданняў у частках А і В, колькі прадугледжана заданняў на кожны раздзел вучэбнай праграмы, пералічаны ўсе вучэбныя элементы, што будуць кантралявацца. Спецыфікацыю ў свабодным доступе можна знайсці на сайце РІКВ.

Адна з галоўных пераваг ЦТ перад традыцыйным экзаменам — больш шырокі ахоп школьнага курса (прыкладна да 80 працэнтаў), у той час як на экзамене абітурыенту прапануюцца ўсяго 3—5 пытанняў.

— Але гэта зусім не азначае, што калі, умоўна кажучы, квадратных ураўненняў у нашых тэстах сёння няма, то і заўтра іх там не будзе, — папярэджвае ўсіх Мікалай Фяськоў. — Мы заўважылі, што калі тры-чатыры гады на ЦТ адсутнічаюць тыя ж квадратныя ўраўненні, то і настаўнікі ў школе перастаюць удзяляць ім належную увагу. Гэта іх памылка...

За­да­ча ве­ры­фі­ка­та­ра — зве­рыць кож­ную лі­тар­ку і кож­ную ліч­бу: ці пра­віль­на іх рас­па­знаў кам­п'ю­тар. Кож­ны бланк пра­хо­дзіць трай­ную пра­вер­ку.

За­да­ча ве­ры­фі­ка­та­ра — зве­рыць кож­ную лі­тар­ку і кож­ную ліч­бу: ці пра­віль­на іх рас­па­знаў кам­п'ю­тар. Кож­ны бланк пра­хо­дзіць трай­ную пра­вер­ку.

Без залішняй увагі і ажыятажу

Пры стварэнні тэстаў улічваецца, што іх фармулёўкі і змест павінны быць лагічна карэктнымі, а адказы — адназначнымі і выключаць варыятыўнасць.

Аўтарамі тэстаў выступаюць высокакваліфікаваныя педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а комплексную ацэнку тэставым заданням даюць эксперты. І аўтары, і эксперты падпісваюць абавязацельства аб захаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі тэрмінам на 10 гадоў і невыкарыстанні гэтай інфармацыі ў любым выглядзе, у тым ліку і для заняткаў рэпетытарствам.

— Яны не публічныя асобы, інакш бы вакол іх быў сапраўдны аншлаг, — усміхаецца Мікалай Фяськоў. — Я так сфармуляваў бы патрабаванні, якія прад'яўляюцца да экспертаў: гэта высокі прафесійны ўзровень плюс высокія маральныя якасці. Усіх экспертаў мы адбіраем на конкурснай аснове. Праводзім з імі папярэдняе сумоўе, прапануем нашы заданні, слухаем іх заўвагі і меркаванні. Чалавек, які прэтэндуе на ўключэнне ў інстытут экспертаў, павінен дасканала ведаць вучэбную праграму, працаваць у школе пэўны час і мець сваіх выпускнікоў, каб прайсці з імі ўсю школьную праграму ад пачатку і да канца. Акра­мя та­го, мы прыцягваем на­ву­коў­цаў-тэ­а­рэ­ты­каў. На­прык­лад, узяць тую ж бія­ло­гію, якая ўклю­чае ба­та­ні­ку, заа­ло­гію, ана­то­мію... На­ўрад ці мож­на знай­сці ад­на­го спе­цы­я­ліс­та па ўсіх вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ных раз­дзе­лах школь­най пра­гра­мы. Адна з абавязковых умоў — ні аўтар, ні эксперт не маюць права займацца рэпетытарствам ці нейкай іншай формай падрыхтоўкі абітурыентаў, іхнія дзеці не павінны ў бягучым навучальным годзе планаваць паступленне ў ВНУ.

Экспертыза патрабуецца, па-першае, для таго, каб ацаніць адпаведнасць тэставых матэрыялаў патрабаванням праграм уступных іспытаў і зместу падручнікаў. Па-другое, каб ацаніць дакладнасць адлюстравання фактаў і падзей. Усе спрэчныя і суб'ектыўныя пункты гледжання, дапушчальныя ў навуцы, у тэстах выключаюцца. Акрамя таго, экспертамі правяраецца карэктнасць і лаканічнасць фармулёвак, мэтазгоднасць выкарыстання ілюстрацый і графічных выяў.

Мікалай Фяськоў падкрэслівае: «Паверце, што ніхто больш чым мы не зацікаўлены ў высокім прафесіяналізме аўтараў і экспертаў, таму што менавіта ад іх у рэшце рэшт і залежыць якасць нашых тэстаў. Тэставыя заданні — гэта ўсё ж такі не пытанні да параграфа ў падручніку...»

Наступны этап — апрабацыя тэставых матэрыялаў: гэта не толькі іх праверка на прыдатнасць і жыццяздольнасць, але і добрая магчымасць пазнаёміць будучых абітурыентаў з новымі заданнямі. Па выніках апрабацыі праводзіцца статыстычная апрацоўка вынікаў удзельнікаў тэсціравання і ацэньваецца якасць кожнага задання. Тыя за­дан­ні, якія ма­юць вель­мі ніз­кі пра­цэнт вы­ка­нан­ня (менш за 5% ад агуль­най коль­кас­ці ўдзель­ні­каў) вы­бра­коў­ва­юц­ца. Да «дрэн­ных» за­дан­няў ад­но­сяц­ца і тыя, па якіх 100-пра­цэнт­нае вы­ка­нан­не дэ­ман­стру­юць больш як 5% ад коль­кас­ці ўдзель­ні­каў, — зна­чыць, яны ма­юць вель­мі ніз­кую ды­фе­рэн­цы­ра­валь­ную здоль­насць і прос­та не да­зво­ляць ран­жы­ра­ваць прэ­тэн­дэн­таў на сту­дэнц­кі бі­лет. І толь­кі пас­ля апра­ба­цыі но­выя за­дан­ні трап­ля­юць у агуль­ную ба­зу.

Рызофграфы для множання тэставых матэрыялаў аснашчаны лічыльнікамі арыгінал-макетаў і зробленых з іх адбіткаў. Ніводнага лішняга адбітку зрабіць немагчыма. Пасля заканчэння работы ўсе майстар-плёнкі абавязкова спальваюцца, паколькі на іх можна прачытаць тэкст. Паказчыкі з лічыльнікаў здымаюцца перад работай і напрыканцы.

Рызофграфы для множання тэставых матэрыялаў аснашчаны лічыльнікамі арыгінал-макетаў і зробленых з іх адбіткаў. Ніводнага лішняга адбітку зрабіць немагчыма. Пасля заканчэння работы ўсе майстар-плёнкі абавязкова спальваюцца, паколькі на іх можна прачытаць тэкст. Паказчыкі з лічыльнікаў здымаюцца перад работай і напрыканцы.

Чужыя тут не ходзяць

Безумоўна, многіх цікавіць, а ці можа быць уцечка важнай інфармацыі з Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў яшчэ на стадыі падрыхтоўкі тэстаў?

— На кожны рух і кожнае дзеянне ў нашым інстытуце ёсць інструкцыя, як у ракетных войсках, — жартуе дырэктар. — Усе правілы, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, выпрацоўваліся гадамі. Папкі з рабочымі матэрыяламі, над якімі працуюць аўтары, захоўваюцца ў сейфе. Па кожным прадмеце працуюць два метадысты, кожны з іх мае сваю ячэйку і свой код. У пачатку рабочага дня яны бяруць свае папкі, а ў канцы дня абавязкова здаюць. Інфармацыя за сцены інстытута ніколі не выходзіць. Нават з калегамі ёй дзяліцца забаронена. Хоць, заўважу, што гэтыя матэрыялы яшчэ вельмі далёкія ад тых заданняў, што прапануюцца абітурыентам на ЦТ.

Ёсць у інстытуце пакой, так бы мовіць, святая святых, дзе захоўваецца ўся база тэставых заданняў за ўсе гады правядзення ЦТ.

— Гэта пакой з абмежаваным правам доступу. Каб трапіць туды, павінна сабрацца камісія ў складзе не менш як трох чалавек, — прыадкрывае заслону сакрэтнасці начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення РІКВ Аляксандр ЯКАБЧУК. — У аднаго чалавека ёсць ключ ад гэтага памяшкання, у другога — права зняць сігналізацыю, у трэцяга — ключ ад сейфа, дзе захоўваюцца ноўтбукі па ўсіх 15 прадметах ЦТ. Кожны ноўтбук, акрамя таго, што змяшчаецца ў сейф, яшчэ і пламбіруецца. Свой уласны імянны пламбіратар ёсць у кожнага метадыста. Перад пачаткам работы ён правярае цэласнасць пломбы, заносіць інфармацыю ў журнал, зразае пломбу і прыступае да працы. Пасля заканчэння ноўтбук зноў пламбіруецца. Ён цалкам абаронены ў плане інфармацыйнай бяспекі: ніколі не падключаецца нават да лакальных сетак, на апаратным узроўні ў ім адключана ўсё ўзаемадзеянне са знешнім светам. Часткова працуе толькі USB-порт — для таго, каб унесці ў базу новыя заданні ці штосьці раздрукаваць. І нават калі дапусціць, што ноўтбук аказаўся ў чужых руках, то доступу да базы даных зламыснік усё роўна не атрымае. Уся інфармацыя ў камп'ютары зашыфраваная, да таго ж і саміх тэстаў там няма. Яны фарміруюцца непасрэдна напярэдадні ЦТ у прысутнасці членаў дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.

Запускаецца камп'ютарная праграма і ў аўтаматычным рэжыме фарміруюцца адразу некалькі тысяч варыянтаў тэстаў. Метадам сляпога выбару адбіраюцца 10 варыянтаў, якія і трапляюць на ЦТ. Але кам­па­ноў­ка ад­бы­ва­ец­ца не ха­а­тыч­на. На­пя­рэ­дад­ні рых­ту­ец­ца план тэс­та — гэ­та да­ку­мент, які рэг­ла­мен­туе, што па­він­на тра­піць у тэст па ма­тэ­ма­ты­цы, на­прык­лад, на за­дан­не А1. І ка­лі гэ­та бу­дзе ра­шэн­не квад­рат­на­га ўраў­нен­ня, то ва ўсіх 10 ва­ры­ян­тах бу­дуць раў­на­цэн­ныя за­дан­ні.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне — цудоўная разведка боем напярэдадні галоўнага старту.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне — цудоўная разведка боем напярэдадні галоўнага старту.

«Викторовичь» і «Владзимеровичь»

Сёння ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў вядзецца праверка работ удзельнікаў трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсціравання. Безумоўна, нават нельга параўноўваць цяперашнюю нагрузку на верыфікатараў з нагрузкай у разгар ЦТ.

— Мы знаходзімся на самым адказным і самым «гарачым» участку. На час ЦТ даводзіцца прыцягваць дадаткова на работу 250—300 студэнтаў. Яны працуюць у нас у тры змены па 4 гадзіны без выхадных і святочных дзён, — уводзіць у курс справы начальнік аддзела маніторынгу і методык кантролю Тамара БОЛТУЦЬ. — На праверку работ па самай масавай дысцыпліне — рускай мове, якую здаюць да 75 тысяч чалавек, — у нас ідзе 8 дзён. Часта даводзіцца чуць ад усхваляваных бацькоў: «У майго дзіцяці дрэнны почырк, і ваша машына яго не прачытала...» Дарагія бацькі, почыркі абітурыентаў чытае не камп'ютар, а мы. Калі б усё даверылі тэхніцы, то была б сапраўдная бяда. А мы навучыліся разбіраць, напэўна, ужо ўсе магчымыя почыркі, але не думайце, што аператар (верыфікатар), які сядзіць за камп'ютарам, можа нейкім чынам у праверку работ умяшацца. Пасля сканіравання ўсіх бланкаў электронная выява раздзяляецца на вобласць рэгістрацыі і вобласць адказаў. Адны нашы аператары правяраюць толькі вобласць рэгістрацыі, а другія — толькі адказы і нават не ведаюць, чый бланк знаходзіцца перад імі на экране.

Задача верыфікатара — зверыць кожную літарку і кожную лічбу: ці правільна іх распазнаў камп'ютар. Кожны бланк праходзіць трайную праверку вачамі, і кожны раз яго «чытае» новы верыфікатар. Аператары выдаляюць і ўвесь бруд: напрыклад, абітурыент выпадкова чыркнуў ручкай, і, каб камп'ютар не залічыў яму няправільны адказ, мы гэта з элетроннай выявы прыбіраем. Здараецца, што абітурыент з-за хвалявання дзве літары напісаў у адной клетачцы. Мы іх таксама расстаўляем па сваіх клетках. Усё робім на карысць дзіцяці. Але хітрыкі, пра якія добра ведаем, не прапускаем... Пры гэтым камп'ютарная праграма фіксуе абсалютна ўсе ўмяшанні верыфікатара.

А казусы, па словах Тамары Болтуць, бываюць самыя розныя. Адзін абітурыент пры напісанні ўласнага імя, імя па бацьку і прозвішча дапусціў аж 7 памылак! Хтосьці піша на рускай мове «Викторовичь», а хтосьці — «Владзимеровичь». Фактычна ў кожным дзясятым бланку даводзіцца выпраўляць памылкі ў вобласці рэгістрацыі. Калі іх прапусціць, то памылка трапіць і ў выдадзены сертыфікат. Значыць, абітурыент будзе звяртацца па яго замену.

І яшчэ адзін важны момант — адказаў да тэставых заданняў аператары не ведаюць. Яны рыхтуюцца толькі пасля таго, як работы ўдзельнікаў ЦТ прайшлі ўсе праверкі. Акрамя верыфікацыі (распазнавання рукапісных выяў) прадугледжаны яшчэ і тры апаратныя праверкі. Калі адказы нарэшце з'яўляюцца, яны ўносяцца ў камп'ютарную праграму і націсканнем адной кнопкі праз долі секунды з'яўляюцца ўсе 75 тысяч вынікаў. Хтосьці плача, а хтосьці — радуецца...

У такіх сейфах захоўваюцца рабочыя матэрыялы, якія яшчэ не сталі тэставымі заданнямі... Кожны метадыст мае сваю ячэйку і свой код.

У такіх сейфах захоўваюцца рабочыя матэрыялы, якія яшчэ не сталі тэставымі заданнямі... Кожны метадыст мае сваю ячэйку і свой код.

<blockquote>

Кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Безумоўна, арганізаваць для ўсіх педагогаў, абітурыентаў і іх бацькоў экскурсію ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў праблематычна. Але трапіць на віртуальную экскурсію можа кожны ахвотны. На сайце інстытута rіkc.by прадстаўлены фільм «Пра ЦТ прадметна», з якога можна даведацца як пра факты з гісторыі тэсціравання ў свеце, так і пра ўсе акалічнасці стварэння тэстаў, захавання канфідэнцыяльнасці інфармацыі абсалютна на ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення ЦТ і правілы паводзінаў, якія трэба ведаць будучым яго ўдзельнікам.

</blockquote>

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.