21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага адзначецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты супрацоўнікі Хойніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі і першы сакратар РК ГА "БРСМ" Наталля Іўлева арганізавалі і правялі гульню "СУПЕРзнаўцы па-беларуску".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманда "Мовазнаўцы" ДУА "Гімназія г.Хойнікі" і каманда "Эрудыты" ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі".
Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх яны выконвалі розныя заданні, такія як загадкі, шарады, рэбусы. Цікава прайшоў конкурс “Пазнай партрэт пісьменніка”.
Усе удзельнікі праявілі свае веды і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.
Пераможцам стала каманда ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Хойнікі".
Телефоны: 8 (02346) 4-11-67, 8 (02346) 4-11-66
Email: hnksh3@roohoyniki.by