Семінар-практыкум "Сучасны ўрок літаратуры: патрабаванні. тыпалогія, структура"
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
Я. Сіпакоў
26 студзеня на базе школы адбыўся раённы семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны наступнай тэме: “Сучасны ўрок літаратуры: патрабаванні, тыпалогія, структура”. У семінары прынялі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ раёна, а таксама метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета Якуніна Алена Дзмітрыеўна і Санько Наталля Васільеўна.
У ходзе семінара ўсе прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца як з тэарэтычнымі пытаннямі, звязанымі з урокамі літаратуры (гл. План семінара), так і прыняць удзел у рэалізацыі сучасных метадаў і прыёмаў на ўроках літаратуры на практыцы (майстар-клас, падрыхтаваны настаўнікамі сярэдняй школы № 3).
Семінар атрымаўся цікавым, змястоўным, метадычна насычаным і меў практычную накіраванасць.
План семінара
- Сучасны ўрок літаратуры. Патрабаванні да яго.
Анісенка С.В.
- Нетрадыцыйныя ўрокі па літаратуры.
Грыцкевіч Л.У.
- Прымяненне ІКТ на ўроках беларускай літаратуры.
Блізнец Ю.У.
- Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў і прыёмаў пры выкладанні беларускай літаратуры.
Лебядзеўская М.П.
- Інтэлект-карты на ўроках беларускай літаратуры як сродак павышэння эфектыўнасці літаратурнай адукацыі.
Курошка Л.С.
- Сучасныя тэхналогіі на ўроках беларускай літаратуры.
Анісенка С.В.