Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Палеская ластаўка: да 70-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Дата: 23 ноября 2018 в 10:47
870 просмотров

“Палеская ластаўка” – пад такой назвай у школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Я.Янішчыц.

У ходе літаратурнай кампазіцыі, падрыхтаванай вучнямі 10-х класаў, прысутныя змаглі пазнаёміцца са старонкамі жыццёвага і творчага шляху паэткі, дакрануцца да чароўнага свету яе паэзіі. У выкананні вучняў гучалі вершы Я.Янішчыц пра малую радзіму, мову, бацькоў, каханне, жыццё і смерць. Шчымлівым болем былі напоўнены радкі іншых паэтаў пра заўчасную смерць Я.Янішчыц:

                            Жэня, Жэня!

Што ж ты нарабіла?

Як жа мы цябе не збераглі?!

Жорсткім ветрам паламала крылы

Ластаўцы зняверанай зямлі…

Сумная запозненая пошта

Больш не прынясе твае лісты…

Ластаўка палеская, навошта

Гэтак рана адляцела ты?...

Семдзесят бы было ў залатым лістападзе,

Ды цябе трыццаць год побач з намі няма.

Нам ніколі віны прад табой не загладзіць.

Хочам верыць вясне, а на сэрцы – зіма.

Юбілейную дату краіна святкуе.

Паэтычна гучыць беларускі матыў.

Ясяльдзянкай жывеш, памяць вершы друкуе.

Іх стагоддзі чытаць. Голас твой не астыў!

         Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, быў прагледжаны і невялікі відэаролік  пра Я.Янішчыц, зняты на малой радзіме паэткі – на Піншчыне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.