Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Першы этап акцыі стартаваў

Дата: 5 марта 2018 в 23:32
Автор: Пешкун И. М.

З першага сакавіка ў агульнаадукацыйных установах Хойніцкага раёна стартаваў першы этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

У межах правядзення мерапрыемстваў пільная ўвага надавалася навучанню падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін і дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Ва ўсіх установах адукацыі Хойніцкага раёна быў праведзены адзіны дзень грамадзянскай абароны з практычнай адпрацоўкай планаў эвакуацыі. Для навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў работнікі МНС праводзілі ўрокі бяспекі па правілам паводзінаў у выпадку сігналу грамадзянскай абароны "Увага ўсім!", паказвалі навучальныя відэафільмы.  Для педагогаў былі праведзены інструктажы, у рамках якіх выратавальнікі яшчэ раз нагадалі, як правільна арганізоўваць эвакуацыю дзяцей і персаналу, дзеянні працаўнікоў школы пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, правілы паводзінаў пры пажары ў школе. Пры гэтым работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу педагогаў на неабходнасці пастаяннай навучальнай працы з дзецьмі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. 

Як і заўсёды, галоўнай задачай для педагогаў і выратавальнікаў застаецца зрабіць так, каб кожнае дзіця і дарослы назаўседы запамятаваў, як трэба дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і што неабходна рабіць, каб жыць у бяспецы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.