Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Што адбываецца з работамі ўдзельнікаў ЦТ?

Дата: 25 июня 2016 в 16:03
Автор: Пешкун И. М.
542 просмотра

Цэнтралізаванае тэсціраванне набліжаецца да свайго завяршэння. Большая частка абітурыентаў ужо «адстралялася» — у графіку ЦТ засталося ўсяго некалькі дысцыплін. Праўда, застаецца яшчэ рэзервовы дзень — для тых, хто прапусціў экзамен з уважлівай прычыны. Парушальнікі правілаў ЦТ і абітурыенты, якія спазніліся на тэсціраванне без уважлівай прычыны, пераздаць тэсціраванне ў рэзервовы дзень не змогуць, а значыць, яны засталіся за бортам прыёмнай кампаніі. Найбольшая колькасць «прагульшчыкаў» была зарэгістравана традыцыйна на самых масавых дысцыплінах — рускай мове і матэматыцы.

У та­кіх сей­фах за­хоў­ва­юц­ца ра­бо­чыя ма­тэ­ры­я­лы, якія яшчэ не ста­лі тэс­та­вы­мі за­дан­ня­мі. Па сей­фе на кож­ны прад­мет. До­ступ да сей­фа мае толь­кі адзін ча­ла­век — ме­та­дыст.

У та­кіх сей­фах за­хоў­ва­юц­ца ра­бо­чыя ма­тэ­ры­я­лы, якія яшчэ не ста­лі тэс­та­вы­мі за­дан­ня­мі. Па сей­фе на кож­ны прад­мет. До­ступ да сей­фа мае толь­кі адзін ча­ла­век — ме­та­дыст.

 

 

 

Сакрэт дзяржаўнага значэння

Першыя вынікі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання з'явіліся ўжо ўчора. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў «горача» як ніколі — да пачатку прыёму дакументаў трэба не толькі паспець праверыць работы ўсіх удзельнікаў ЦТ, але і перадаць сертыфікаты ў пункты правядзення тэсціравання.

Многіх, безумоўна, цікавіць, а ці можна падкарэктаваць вынікі асобных удзельнікаў тэсціравання на этапе праверкі іх работ? Гэта мы і вырашылі высветліць у арганізатараў ЦТ.

Дарэчы, дастаўкай матэрыялаў цэнтралізаванага тэсціравання ўжо не першы год займаецца фельд'егерская служба, якой давяраюць дыпламатычную перапіску і дзяржаўныя сакрэты. Яны дастаўляюцца ў апламбаваных сумках накшталт інкасатарскіх. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў працуе камісія, у функцыі якой уваходзіць пералічыць усе дастаўленыя пакеты, і, так бы мовіць, іх легалізаваць. Мяркуеце, што гэта простая работа? Дарэмна, паколькі на масавых дысцыплінах ЦТ задзейнічана больш за тысячу экзаменацыйных аўдыторый... Далей пакеты па ланцужку перадаюцца ў іншы пакой, дзе распячатваюцца (без прысутнасці пабочных асоб), і гэты факт фіксуецца ў журналах, якія ляжаць побач з кожным сканерам. Увогуле ўсе офісныя і тэхнічныя памяшканні ў інстытуце забяспечаны магутнай сістэмай відэаназірання, якая дазваляе назапашваць вялізны аб'ём відэаінфармацыі, і калі ўзнікне патрэба, можна заўсёды паглядзець, што адбывалася ў тым ці іншым памяшканні ў пэўны дзень у прысутнасці работнікаў інстытута і пасля таго, як яны яго пакінулі.

Да­стаў­кай ма­тэ­ры­я­лаў ЦТ зай­ма­ец­ца фельд'­егер­ская служ­ба, якой да­вя­ра­юць дып­ла­ма­тыч­ную пе­ра­піс­ку і дзяр­жаў­ныя сак­рэ­ты. Яны да­стаў­ля­юц­ца ў аплам­ба­ва­ных сум­ках на­кшталт ін­ка­са­тар­скіх.

Да­стаў­кай ма­тэ­ры­я­лаў ЦТ зай­ма­ец­ца фельд'­егер­ская служ­ба, якой да­вя­ра­юць дып­ла­ма­тыч­ную пе­ра­піс­ку і дзяр­жаў­ныя сак­рэ­ты. Яны да­стаў­ля­юц­ца ў аплам­ба­ва­ных сум­ках на­кшталт ін­ка­са­тар­скіх.

 

Адкуль бяруцца дзесяць дзён?

Для сканіравання бланкаў выкарыстоўваюцца шэсць высакахуткасных сканераў, якія дазваляюць за суткі апрацаваць 50 тысяч асобнікаў. Гэтай хуткасці дастаткова для таго, каб забяспечыць наступны этап работы — верыфікацыю, якая аднімае значна больш часу. Прычым, скануюцца ў абавязковым парадку як запоўненыя, так і незапоўненыя, але пагашаныя бланкі, а таксама бланкі абітурыентаў, якія былі адхіленыя ад удзелу ў ЦТ. Гэта робіцца, каб пераканацца, што ні адзін бланк не застаўся за сценамі інстытута, хоць выкарыстаць яго ў зламыснікаў усё адно не атрымалася б, паколькі ўсе бланкі маюць скразную нумарацыю. І для работнікаў інстытута не праблема прасачыць, у якім пункце тэсціравання і ў якой аўдыторыі знаходзіўся той ці іншы бланк.

<blockquote style="box-sizing: border-box; padding-top: 10px; padding-right: 20px; padding-bottom: 10px; margin: 2rem 0px; font-size: 17.5px; border-left-color: rgb(120, 18, 18); font-family: "PT Sans", Helvetica, Arial, sans-serif; font-style: normal; background-color: rgb(253, 239, 206);">

Папяровыя бланкі адказаў захоўваюцца да 31 снежня бягучага года, а электронныя выявы — 75 гадоў.

</blockquote>

Далей работа ідзе толькі з электроннымі выявамі.

Не ўсе разумеюць, чаму вынікаў тэсціравання даводзіцца чакаць да дзесяці дзён. Як высвятляецца, працэс праверкі работ стрымлівае верыфікацыя, якая ажыццяўляецца выключна ў інтарэсах абітурыентаў. Праблема ў тым, што сучаснае праграмнае забеспячэнне не гарантуе стапрацэнтную якасць пераводу рукапіснага тэксту ў электронны фармат (асабліва калі чорнае чарніла ў гелевай ручцы мае серабрыстае адценне). Таму задача верыфікатараў — прасачыць за правільнасцю распазнавання сімвалаў на бланках. Скажам, камп'ютар можа прыняць лічбу «3» за лічбу «8», ці лічбу «1» за лічбу «7», калі яна напісана неакуратна. Чалавек гэта бачыць і папярэджвае магчымую памылку.

Арганізатары ЦТ канстатуюць, што акуратнасцю абітурыенты, на жаль, не вылучаюцца, а многія і ўвогуле замест друкаваных літар выкарыстоўваюць прапісныя. Ці, напрыклад, камп'ютар можа няправільна «прачытаць» прозвішча абітурыента, таму і сертыфікат будзе выпісаны затым з памылкай у прозвішчы ці ў пашпартных звестках. Прыкладна кожны дваццаты абітурыент дапускае ў вобласці рэгістрацыі хоць бы адну памылку. Некаторыя ўмудраюцца дапусціць памылкі ў вобласці рэгістрацыі ва ўсіх трох тэставых работах. А ёсць абітурыенты, якія ўвогуле забываюць з-за хвалявання запоўніць у бланку вобласць рэгістрацыі. Пэўная колькасць абітурыентаў здаюць абсалютна чысты бланк адказаў, прычым і на «чарнавіку» не назіраецца «слядоў» інтэлектуальнай работы.

Для да­стаў­кі тэс­таў ва ўсе аў­ды­то­рыі, дзе пра­хо­дзіць тэс­ці­ра­ван­не, рых­ту­юц­ца спе­цы­яль­ныя па­ке­ты  з сак­рэт­най стуж­кай, якія прос­та не­маг­чы­ма ўскрыць не­пры­кмет­на. Як толь­кі цэ­лас­насць стуж­кі па­ру­ша­ец­ца, на ёй пра­сту­па­юць сха­ва­ныя ад ва­чэй сім­ва­лы.

Для да­стаў­кі тэс­таў ва ўсе аў­ды­то­рыі, дзе пра­хо­дзіць тэс­ці­ра­ван­не, рых­ту­юц­ца спе­цы­яль­ныя па­ке­ты з сак­рэт­най стуж­кай, якія прос­та не­маг­чы­ма ўскрыць не­пры­кмет­на. Як толь­кі цэ­лас­насць стуж­кі па­ру­ша­ец­ца, на ёй пра­сту­па­юць сха­ва­ныя ад ва­чэй сім­ва­лы.

 

Курцы не дапускаюцца

Усяго на верыфікацыі задзейнічаны каля 300 чалавек, пераважна студэнткі (паколькі дзяўчаты больш падыходзяць для манатоннай работы) і маладыя педагогі. Верыфікацыя патрабуе максімальнай канцэнтрацыі ўвагі, таму рабочая змена доўжыцца чатыры гадзіны. З 9 гадзін раніцы да 21 гадзіны за камп'ютарнай тэхнікай змяняюцца тры змены. Дарэчы, для студэнтаў гэта добры спосаб падзарабіць. Але да прэтэндэнтаў ёсць два асноўныя патрабаванні — яны не павінны курыць (інстытут — зона, свабодная ад курэння) і не могуць удзельнічаць у гэтым годзе ў цэнтралізаваным тэсціраванні. З няўважлівымі верыфікатарамі дагавор могуць скасаваць — гэта не тое месца, дзе можна працаваць нядбайна.

«А ці могуць аператары ўмяшацца ў працэс праверкі тэставых заданняў?» — цікавімся мы ў арганізатараў ЦТ

«Ні ў якім разе! Людзі, што сядзяць на верыфікацыі, толькі дапамагаюць у распазнаванні рукапісных сімвалаў, — тлумачаць у інстытуце. — Камп'ютар выдзяляе чырвоным кожны знак, які выклікае ў яго пытанні, і задача верыфікатара — падказаць яму правільны. Ім дазваляецца ўносіць толькі такога роду праўкі, а свае знакі яны ўнесці не могуць, бо праграмнае забеспячэнне запамінае любое зробленае імі выпраўленне. Кожны верыфікатар працуе пад сваім паролем. Прычым верыфікацыя праводзіцца не менш як тры разы рознымі людзьмі, і фактычна адзін кантралюе другога. А ў сховішчы ёсць яшчэ і папяровы бланк адказаў, які можна ў спрэчнай сітуацыі зверыць з электроннай выявай».

<blockquote style="box-sizing: border-box; padding-top: 10px; padding-right: 20px; padding-bottom: 10px; margin: 2rem 0px; font-size: 17.5px; border-left-color: rgb(120, 18, 18); font-family: "PT Sans", Helvetica, Arial, sans-serif; font-style: normal; background-color: rgb(253, 239, 206);">

І яшчэ адзін важны момант: верыфікатары не бачаць заданняў і не ведаюць правільных адказаў.

</blockquote>

Ключ з эталоннымі адказамі з'яўляецца ў самы апошні момант, усе заданні «ўзважваюцца» (ацэньваецца ўзровень іх складанасці для абітурыентаў у залежнасці ад колькасці тых, хто з імі справіўся) і толькі тады выстаўляюцца балы.

А раптам пашанцуе?

Некаторых абітурыентаў і педагогаў цікавіць, чаму час, адведзены на тэсціраванне па розных прадметах, вагаецца ад 90 да 180 хвілін?

— Тое, што працягласць тэставага часу складае 90, 120, 150 і 180 хвілін па розных групах прадметаў, а колькасць заданняў у тэстах вагаецца ад 30 (па фізіцы і матэматыцы) да 60 (па замежнай мове), з'яўляецца вынікам праведзенай намі апрабацыі гэтых паказчыкаў падчас рэпетыцыйнага і пробнага тэсціравання, — тлумачыць дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ. — Дарэчы, гэтыя паказчыкі амаль цалкам суадносяцца з такімі ж параметрамі ў абсалютнай большасці краін, дзе праводзяцца іспыты ў тэставай форме. Так, напрыклад, тэарэтычныя і практычныя назіранні сведчаць, што адведзены на выкананне тэста час не павінен перавышаць тры гадзіны, інакш абітурыенты стамляюцца, што не дазваляе ім якасна выканаць заданні. Ды і вынікі нашага маніторынгу часу, які абітурыенты трацяць на тэсціраванне, сведчаць, што па фізіцы і матэматыцы толькі асобныя абітурыенты працуюць у аўдыторыі ўсе тры гадзіны. Павелічэнне часу можа пры пэўных умовах прывесці да стамлення абітурыентаў, што, у сваю чаргу, адаб'ецца на выніках тэсціравання. Да таго ж празмерна доўгі час можа прывесці і да з'яўлення вялікай колькасці абітурыентаў з аднолькава высокімі баламі, а зусім кароткі час — правакаваць на ўгадванне правільных адказаў.

Дарэчы, тая акалічнасць, што пэўная частка абітурыентаў пачынае пакідаць экзаменацыйныя аўдыторыі ўжо ў першыя 30 хвілін пасля старту тэсціравання, ніколькі арганізатараў ЦТ не здзіўляе. «Гэта форма ўступных іспытаў вельмі дэмакратычная, даступная і зручная, таму яна і прыцягвае выпадковых людзей. Абітурыент пазбаўлены асабістага кантакту з экзаменатарам, перад якім было б сорамна распісацца ў сваім невуцтве, — падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі Мікалай Фяськоў. — А вось зайсці ў экзаменацыйную аўдыторыю, зазірнуць у тэст, выбраць некалькі, як ім падаецца, правільных адказаў, не праблема. А раптам з мінімальным балам пашанцуе прайсці хоць на якую-небудзь спецыяльнасць? Такія думкі, на жаль, таксама ў маладзёжным асяроддзі прысутнічаюць».

Мікалай Фяськоў паабяцаў, што да заканчэння тэрмінаў прыёму дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў продажы з'явяцца зборнікі тэстаў па ўсіх прадметах з «ключамі» (адказамі на кожнае заданне тэстаў да ўсіх 10 варыянтаў). Адпаведна кожны ўдзельнік тэсціравання зможа самастойна або з педагогам прааналізаваць свае памылкі.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота прадастаўлены Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.