Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 16:35
17 просмотров

Ярка, святочна і душэўна прайшоў Дзень роднай мовы ў сярэдняй школе N3 г. Хойнікі. З самай раніцы ўсім дарылі добры настрой: гучала прыемная беларуская музыка, дарылі невялікія сімвалічныя сюрпрызы. Вучні, настаўнікі і ўсе работнікі школы прынялі ўдзел у акцыі "Любімае беларускае слова". На працягу дня навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у квэст-гульні (знаходзілі QR-коды, пераходзілі па спасылцы і выконвалі цікавыя анлайн-заданні) і атрымаць добрую адзнаку па беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.