“Урокі сучаснасці”
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Хойнiкскага райвыканкама паведамляе, што газета “Літаратура і мастацтва” абвяшчае конкурс для выкладчыкаў беларускай літаратуры на лепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры “Урокі сучаснасці”.
Мэта конкурсу – узняць прафесійную цікавасць педагогаў да айчыннай літаратуры, выхаваць будучых неабыякавых чытачоў, для якіх кніга павінна стаць спадарожнікам у жыцці.
Арганізатар конкурсу – РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва».
Конкурс ладзіцца з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года сярод выкладчыкаў навучальных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Вынікі будуць падведзены на пачатку студзеня 2018 года. Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды:
І прэмія — у памеры 10 базавых велічынь;
ІІ прэмія — 7 базавых велічынь;
ІІІ прэмія — 5 базавых велічынь.
Найбольш цікавыя і арыгінальныя работы будуць надрукаваныя на старонках газеты «ЛіМ».
Умовы конкурсу: прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года).
Каб прэзентаваць сваю ідэю, прапануем абазначыць наступныя моманты:
1) назва і тэма заняткаў;
2) абгрунтаванне актуальнасці тэмы;
3) пералік твораў, па якіх праводзяцца заняткі;
4) арыгінальнасць правядзення ўрока;
5) удзел вучняў у занятках (цікавыя высновы і рэмаркі);
6) вынікі (уласныя ўражанні настаўніка).
Удзельнікі конкурсу пагаджаюцца на рэдагаванне тэкстаў і іх публікацыю. Аб’ём тэксту – да 7000 знакаў.
У якасці ілюстрацыі да газетнай публікацыі прымаюцца фотаздымкі пісьменнікаў, калажы, фотаздымкі з урокаў і г. д. (па тэме заняткаў).
Просім удзельнікаў паведаміць наступную інфармацыю пра сябе:
1) прозвішча, імя, імя па бацьку;
2) кантактны нумар;
3) месца працы (назва ўстановы адукацыі);
4) месца пражывання;
5) пашпартныя дадзеныя (нумар пашпарта; ідэнтыфікацыйны нумар; кім і калі выдадзены пашпарт).
Тэксты прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас lim_new@mail.ru з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў». Кантактная асоба — Ларыса Цімошык.
Поўныя ўмовы конкурсу будуць размешчаны на сайце Выдавецкага дома «Звязда» (www.zviazda.by) 26.06.2017.
Для тых, хто хоча сачыць за ходам конкурсу па газеце, нагадваем, што кошт індывідуальнай льготнай падпіскі для настаўнікаў складае 3 рублі на месяц (індэкс 63815). Першыя матэрыялы «Урокаў сучаснасці» будуць прапанаваны ўжо ў ліпені. Дзяліцеся сваімі напрацоўкамі!